У Дзень Перамогі ўсе гарады Беларусі ператворацца ў святочныя пляцоўкі

7 мая 2017

Некалькі дзён застаецца да важнага свята для кожнага беларуса - Дня Перамогі. Ён аб'ядноўвае ўсіх нас пачуццём гонару. Мы памятаем, якой цаной нам дасталася Перамога.

У гэты дзень усе гарады ператворацца ў святочныя пляцоўкі. Цэнтрам падзей стане плошча Перамогі ў Мінску. З раніцы тут пройдзе ўрачыстае ўскладанне кветак. Прамую трансляцыю ў 12:00 будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". А ўвечар адбудзецца канцэрт і відовішчны феерверк.

Увесь дзень раён плошчы Перамогі будзе зонай, вольнай ад аўтамабіляў і гарадскога транспарту. Рух будзе абмежаваны на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да перакрыжавання з вуліцай Казлова. Часткова закрытымі будуць вуліцы Захарава і Кісялёва. Абмежаванні будуць дзейнічаць з 10:30 да двух дня, а таксама ўвечар пасля 17:00 і да заканчэння святочных урачыстасцяў, якое запланавана каля паўночы. Грамадскі транспарт пусцяць у аб'езд плошчы Перамогі.

Аляксей Касінскі, намначальніка аддзела ДУ "Сталічны транспарт і сувязь":

"Грамадскі транспарт будзе ісці па вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Ульянаўскай, Першамайскай, Свярдлова. Будзе прадугледжана павелічэнне колькасці аўтобусаў на 1-м і 100-м маршрутах. Дзесьці з 10 раніцы да 24. У метрапалітэне інтэрвал будзе ў вячэрнія гадзіны таксама скарочаны да 3 хвілін".

Акрамя таго пасля святочнага салюту значна павялічыцца інтэнсіўнасць руху тралейбусаў і аўтобусаў ад стэлы "Мінск - горад-герой" да Нямігі, а таксама ў раёне плошчы Перамогі. Пры гэтым графік працы транспарту пакуль падаўжаць не плануецца.