У Дзень Перамогі на Лініі Сталіна дзве рэканструкцыі баёў Вялікай Айчыннай

8 мая 2019

74  гады назад  завяршылася адна з апошніх стратэгічных аперацый савецкіх войскаў - Берлінская наступальная аперацыя.

Завяршальнай яе часткай  быў штурм сталіцы нацысцкай Германіі  і безумоўная капітуляцыя.  Сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна"  прайшла маштабная рэканструкцыя аднаго з эпізодаў гэтай бітвы.  Паўтары сотні рэканструктараў з Беларусі, Еўропы і блізкага замежжа, а таксама вайскоўцы тэрміновай службы   аднавілі той гістарычны бой. 

Міхаіл Мятла, дырэктар па развіцці і прасоўванні ГКК "Лінія Сталіна": "На Дзень Перамогі ў нас заўсёды праходзіць самая маштабная рэканструкцыя, самае маштабнае свята. Мы лічым гэта адным  з найгалоўных святаў на нашай зямлі. Таму мы аддаём усе сілы, запрашаем рэканструктараў. Максімальная колькасць піратэхнікі".

Заўтра - у Дзень Перамогі - на тэрыторыі Лініі Сталіна таксама адбудзецца вялікае свята.  Самай яркай падзеяй  стануць адразу дзве рэканструкцыі баёў Вялікай Айчыннай.  Наведвальнікаў чакаюць яшчэ гульнявыя і інтэрактыўныя зоны для дарослых  і дзяцей.  Гісторыка-культурны комплекс будзе працаваць да самага вечара.