Праваслаўны свет сёння адзначае дзень памяці першай беларускай святой Еўфрасінні. У гэтыя хвіліны хрэсныя хады ад усіх храмаў Полацкага раёна на подступах да Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра зліліся ў адну вялікую працэсію. У храме пройдзе святочнае набажэнства. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. У горадзе на Дзвіне сёння шмат паломнікаў. На розных пляцоўках старажытнага Полацка праходзяць культурна-асветніцкія акцыі.
У дзень памяці Еўфрасінні хрэсныя хады праходзяць ва ўсіх храмах Полацка
5 июня 2018













