У Дзень Незалежнасці ў Мінску шырокай публіцы пакажуць Сцяг Перамогі

30 июня 2017

У Дзень Незалежнасці ў Мінску шырокай публіцы пакажуць і адну з найважнейшых музейных рэліквій краіны - Сцяг Перамогі. Менавіта гэты штурмавы сцяг 3 ліпеня 1944 года савецкія воіны ўзнялі ў беларускай сталіцы над будынкам тэатра Янкі Купалы.

Апошні раз гістарычнае палотнішча выстаўлялі 5 гадоў таму. Гэта даволі далікатная рэліквія. Сцяг прабіты асколкамі і нават часткова спалены.

Адзіны захаваны ў нашай краіне Сцяг Перамогі будзе экспанавацца толькі ў Дзень Незалежнасці. І ўжо ўвечары 3 ліпеня ён ізноў адправіцца ў фонд музея Вялікай Айчыннай вайны.