У Дзень горада ў сталіцы зменіцца рух грамадскага транспарту

12 сентября 2019
У сувязі з маштабнай забаўнай праграмай  у дзень горада ў сталіцы зменіцца рух грамадскага транспарту. Так, у суботу з 11:30 да 13:30 падчас правядзення мотапараду абмяжуюць праезд ад праспекта Незалежнасці да   Машэрава. Грамадскі транспарт пусцяць ў аб'езд, дарэчы, яго колькасць павялічаць. Часцей будуць курсіраваць і цягнікі метрапалітэна.

Змяненні  ў раскладзе грамадскага транспарту захаваюцца і ў нядзелю. Падчас правядзення паўмарафону абмяжуюць рух на сталічных вуліцах, таму маршрут аўтобусаў зменіцца. Вадзіцелям таксама варта загадзя планаваць свой маршрут.