У Дзень беларускай вышыванкі народныя гулянні разгарнуліся ў фармаце оўпен-эйру ля Палаца спорту.
2 июля 2020
Ва ўрачыстасці задзейнічаныя сотні рамеснікаў і таленавітая, ініцыятыўная моладзь з усіх куткоў краіны. Майстар-класы, бодзі-арт, выступленні артыстаў і народных калектываў, фотазоны, горад майстроў і фуд-корт з нацыянальнымі стравамі. У гэтыя хвіліны працягваецца флешмоб у сацсетках "Я ў вышыванцы" з розыгрышам запрашальных білетаў на свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Гулянні з нагоды Дня вышыванкі ў гістарычным сэрцы сталіцы запланаваныя да самага вечара - усіх гасцей оўпен-эйру "Дзень вышыванкі" чакае фолк-дыскатэка "Вышыванка.by".













