У справе аб жорсткім забойстве настаўніцы-дэфектолага з Чэрыкава пастаўлена кропка

10 января 2020
Праз 9 месяцаў у справе аб жорсткім забойстве 47-гадовай настаўніцы-дэфектолага з Чэрыкава пастаўлена кропка. Вынесены прысуд у дачыненні да двух братоў, на момант учынення злачынства ім было 18 і 20 гадоў. Фігуранты прызнаныя вінаватымі ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Таксама суд пастанавіў спагнаць на карысць пацярпелага боку 350 тысяч рублёў.

10 красавіка мінулага года ратавальнікі пасля пажару ў прыватным доме выявілі абгарэлае цела жанчыны. Пазней эксперты налічылі на ахвяры каля 140 нажавых удараў. Следчыя ўстанавілі, што дом фігуранты падпалілі, каб схаваць сляды катаванняў, якія доўжыліся ўсю ноч.