У Мінску ў снежні плануецца завяршыць будаўніцтва 14 жылых дамоў з парушэннем тэрмінаў уводу. Ход работ на праблемных новабудоўлях штотыдзень адсочваюць намеснік старшыні Мінгарвыканкама, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў, кіраўнікі арганізацый-заказчыкаў і генпадрадных арганізацый. Па выніках аб'ездаў даюцца адпаведныя даручэнні. Па забудоўшчыках, якія дапусцілі зацягванне тэрмінаў здачы жылых дамоў, вядуцца прэтэнзійна-іскавыя работы. А некаторых чыноўнікаў і наогул знялі з пасадаў.
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў узмацніць працу будаўнічага комплексу па хутчэйшым увядзенні праблемных новабудоўляў. А таксама запатрабаваў прыняць меры для павелічэння колькасці рабочых на пляцоўках.














