У Дамаску ідзе дастаўка беларускай гуманітарнай дапамогі ў лагер бежанцаў

8 апреля 2015

У гэтыя хвіліны ў Дамаску ідзе дастаўка беларускай гуманітарнай дапамогі ў лагер бежанцаў. Сёння раніцай самалёт з грузам прызямліўся ў аэрапорце сірыйскай сталіцы. На борце - прадукты харчавання, медыкаменты, палаткі. Кошт грузу - больш за 2 мільярды рублёў. Борт МНС Беларусі вылецеў з нацыянальнага аэрапорта Мінск раніцай. Задачу ратавальнікаў ускладняе напружаная сітуацыя ў Сірыі. За некалькі кіламетраў ад месца разгрузкі зараз ідуць жорсткія баі.