У Чыжоўцы недалёка ад Мінскага заапарка адкрылася экалагічная сцежка

5 июня 2018

Тут можна ўбачыць рэдкія віды птушак і расліны з Чырвонай кнігі. Працягласць маршруту - амаль 800 метраў. Больш за тое, тут жывуць бабры, гняздуюцца рэдкія віды птушак. Уздоўж сцежкі ёсць месцы для сямейнага адпачынку і дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.

Экасцежка ў Чыжоўцы ўжо восьмая ў Мінску. Сёлета яшчэ адзін экалагічны маршрут з'явіцца ў Ленінскім раёне.