Беларусь адзначае 1030-годдзе праваслаўя. Напярэдадні ў Мінск, каб узначаліць урачыстасці, прыбыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Крайні раз, калі Найсвяцейшы Патрыярх ішоў з трапа на беларускую зямлю - быў кастрычнік 2018-га. Тады ў сталіцы праводзілі Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы. Але напярэдадні не было ніякіх рашэнняў за круглым сталом. У насычаным трохдзённым парадку - малітвы за Беларусь і служэнні ў гонар 1030-годдзя праваслаўя на нашых землях.
Першы пункт у маршруце Найсвяцейшага - храм пад адкрытым небам. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы ўсклаў кветкі да манумента Перамогі ў памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай. Без увагі Патрыярха Кірыла не застаўся і помнік Першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Філарэту. А пасля Патрыярх Кірыл узначаліў ютрань усяночнай службы, прысвечаную Еўфрасінні Полацкай.
Ужо сёння Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адправіўся ў калыску беларускага праваслаўя - Полацк. Там Найсвяцейшы сустрэнецца са святарамі, а пасля правядзе Боскую Літургію. Малітва аб'яднае вернікаў у Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 3".













