У Чэрвеньскім раёне школьнікі вучацца на творах Станіслава Манюшкі

5 февраля 2020
У Чэрвеньскім раёне,  на малой радзіме знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі,  працягваюць музычныя традыцыі 200-гадовай даўніны. Выхаванцы мясцовай школы мастацтваў вывучаюць і выконваюць творы ўраджэнца фальварка Убель - мястэчка за 30 кіламетраў ад раённага цэнтра. Менавіта там і з'явіўся на свет будучы кампазітар Манюшка і вывучыў першыя акорды на фартэпіяна. 

Дарэчы, у Чэрвеньскай школе - даўнія традыцыі і выяўленчага мастацтва. Надзея Сербіненка  пабывала на занятках і пазнаёмілася з юнымі талентамі.

Адраджэнне традыцый


На занятках у Чэрвеньскай школе мастацтва фартэпіяна гучыць па-асабліваму. Тут на сценах  вісяць партрэты кампазітараў - ураджэнцаў Мінскай вобласці і нават суседніх раёнаў, а ў партытуры вучняў часта можна ўбачыць творы "славянскага Шуберта", стваральніка першай беларускай і польскай нацыянальнай оперы.

У Чэрвеньскай  дзіцячай школе мастацтваў  часта гучыць музыка знакамітага ўраджэнца гэтых краёў, кампазітара Станіслава Манюшкі. Ён аўтар опер, мініяцюр і лакальных цыклаў. І творы Манюшкі навучэнцы добра ведаюць.

Такі падыход да навучання - невыпадковы. Мясцовым жыхарам ёсць кім ганарыцца, і выкладчыкі,  якія самі выраслі на музыцы беларуска-польскага класіка,  перадаюць любоў да меладычных твораў Манюшкі сваім выхаванцам.

Мастакi Парыжскай школы - знакамітыя ўраджэнцы Чэрвеньскага раёна


Чэрвеньскі раён вядомы на ўвесь свет яшчэ і дзякуючы сваім ўраджэнцам - мастакам Парыжскай школы  Хаіму Суціну і Шрагу Царфіну.   Музей, у якім выстаўлены работы вялікіх майстроў,  знаходзіцца ўсяго за 30 кіламетраў ад мастацкай школы. Таму ў Чэрвені  нават шасцігадовыя мастакі-пачаткоўцы ведаюць імёны сваіх землякоў і ўжо могуць адрозніць імпрэсіянізм ад рэалізму.
 

Новыя падыходы да творчых дзяцей


З маленькімі мастакамі працуюць і маладыя педагогі - сярод іх і Кірыл Манулік. Выпускнік Маладзечанскага каледжа імя Агінскага і малады мастак  знайшоў падыход да творчых дзяцей.

Зараз ў мастацкай школе  340 вучняў. З іх  150 - на музычным аддзяленні. І бацькі з задавальненнем аддаюць сваіх дзяцей займацца творчасцю. Бачыць і чуць вакол сябе прыгажосць - гэтую асаблівасць школьнікі набываюць тут. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя