У чым праблема беларускага экспарту - глядзіце ў праекце "На кантролі Прэзідэнта" 27 сакавіка

26 марта 2019

Сярод прыярытэтных кірункаў у эканоміцы краіны  асаблівую ролю займае экспарт. Пошук новых рынкаў збыту - задача, якую не раз ставіў Прэзідэнт. Адзначым, беларускія тавары купляюць у 95 краінах свету. Летась наш аграпрадуктовы экспарт павялічыўся на 5 % і перавысіў 5 мільярдаў долараў. Расійскі рынак  па-ранейшаму  галоўны для Беларусі. Аднак ёсць пэўныя поспехі і з далёкім замежжам. Пастаўкі харчовай прадукцыі ў краіны Азіі і Акіяніі павялічыліся больш як удвая. 

У гэтым кірунку ў лідарах Кітайская Народная Рэспубліка. Зялёнае святло ў Паднябесную атрымалі паўсотні малочных прадпрыемстваў, 5 птушкафабарык і 2 мясакамбінаты. Сёлета спіс павялічыцца. А ўжо ў красавіку ў Кітай змогуць пастаўляць перапрацаваную рыбу. 

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Літаральна за некалькі гадоў з 10 мільёнаў паставак прадукцыі на кітайскі рынак мы прыйшлі на 100 мільёнаў. Кітай сёння - краіна, якая шмат у чым паварочваецца да ўнутранага рынку, рост спажывання ў іх расце, даходы насельніцтва падрастаюць, а ёмістасць рынку вельмі вялікая. Кітай сёння не можа сябе забяспечыць прадуктамі харчавання. Беларуская прадукцыя там можа быць запатрабаваная".