У Быхаўскім раёне перапахавалі астанкі герояў вайны

23 ноября 2019
У Быхаўскім раёне ў братэрскай магіле ля вёскі Ніканавічы з воінскімі ўшанаваннямі перапахаваныя астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі. Іх выявілі пошукавікі падчас экспедыцыі па месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны. Пры загінуўшых знаходзіліся фрагменты асабістых дакументаў і пяць салдацкіх медальёнаў. Атрымалася прачытаць імя аднаго воіна. Гэта выхадзец хутара Нікалаеўка Палтаўскай вобласці Украіны Андрэй Андрэевіч Музыка. Родныя даслалі пошукавікам яго фатаграфію.

Сяргей Жыжыян, кіраўнік пошукавай групы "Быхаўская мяжа": "Атрымалася знайсці трох байцоў, якія загінулі тут у 44-м годзе пры абароне Лудчыцкіх вышынь. Астатнія салдаты загінулі ў 41-м годзе. Гэта байцы 102-й і 151-й стралковых дывізій. Стрымлівалі праціўніка на працягу некалькіх тыдняў цаной свайго жыцця". 

У Быхаве адкрыты памятны знак невядомым абаронцам раёна


За 10 гадоў працы мясцовага пошукавага клуба атрымалася знайсці месцы гібелі некалькіх сотняў байцоў. А вось высветліць імёны - толькі дзесяці. У гонар невядомых абаронцаў у Быхаве ўсталяваны памятны знак.