У Быхаве абмеркавалі змяненні ў Асноўны закон краіны

24 января 2022

Развіццё моладзевай палітыкі і сацыяльныя гарантыі будучай Канстытуцыі. У Быхаве абмеркавалі змяненні ў Асноўны закон краіны. На думку спікераў, яны сапраўды адлюстроўваюць патрабаванні часу і абараняюць каштоўнасці, якія ў нашым грамадстве  ўжо створаны, у тым ліку духоўныя і сямейныя. У цэлым на сустрэчы падтрыманы курс на ўмацаванне незалежнасці краіны. 

Дыялогавыя пляцоўкі працягваюць працаваць па ўсёй краіне. І ўжо заўтра будуць створаны раённыя камісіі па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі.