У Бруселі на міжнародным конкурсе адразу дзве прэміі ў прадукцыі Тураўскага малочнага камбіната

25 июня 2019

У Бруселі на міжнародным конкурсе  дэгустацыі  International  Taste знакамітае журы, сярод якога сотня вядомых шэф-повараў  з прэстыжных  рэстаранаў, ацэньвалі якасць прадуктаў харчавання  еўрапейскіх кампаній-вытворцаў. Беларускія малочныя прадукты паехалі з узнагародамі. Адразу дзве прэміі ў прадукцыі  Тураўскага  малочнага камбіната. Што  спадабалася  дэгустатарам,  ведае наш карэспандэнт  Святлана  Лук’янюк

Гэтых спрактыкаваных мішленаўскіх шэф-повараў не здзівіць ні вядомымі брэндамі, ні ўпакоўкай, ды яны яе і не бачаць. Толькі смак прадукту, які тут каштуюць і выносяць вердыкт. Прэтэндэнтаў шмат. Канкурэнцыя на сусветным рынку малочных прадуктаў расце. Тут і пачаткоўцы могуць удастоіцца высокай ацэнкі. Нашы тураўскія сыры таму прыклад. У Брусель на конкурс прыехалі ўпершыню з навінкамі і адразу сабралі зоркі прэстыжнай міжнароднай узнагароды.

Сусветныя повары так гавораць пра тварожныя сыры крэмоле, узнагарода ў яго і ў сметанковага крэмчыз. Прычым на прэстыжным конкурсе  Superior Taste Award. Гэта прытым што ў Еўропу Тураў сыры яшчэ не прадае. У асноўным гэта суседзі. Але перспектывы зараз ужо дакладна ёсць. Тым больш што ў скарбонцы сертыфікатаў якасці зараз і дзве прэміі з Бруселя. А гэта толькі працуе і на імідж, і рэпутацыю. 

Высокай якасці на Тураўскім малочным камбінаце дабіліся дзякуючы запуску другой вытворчай чаргі. 35 мільёнаў еўра інвестыцый з улікам абаротнага капіталу і зладжаная праца каманды - сакрэт поспеху. Мяккія сыры ацанілі і сусветныя повары, і гандлёвыя партнёры, і пакупнікі. Здзіўляць будуць і далей. На падыходзе крэмоле са смакам  вяленых таматаў, салёных агуркоў і лясных грыбоў.