У Брэсцкай абласной бальніцы пасля рамонту адкрылі нейрахірургічнае аддзяленне

11 октября 2019
Брэсцкая абласная бальніца стане клінічнай. У ёй будуць не толькі лячыць пацыентаў, але і вучыць медыкаў. Ва ўстанове арганізуюць курсы павышэння кваліфікацыі ўрачоў-хірургаў. На новы ўзровень выйшаў і камфорт пацыентаў. Адкрылася абноўленае нейрахірургічнае аддзяленне. Там зрабілі поўны касметычны рамонт. Абнавілі мэблю і медыцынскае абсталяванне. Палат стала больш. Зараз у кожнай пяць ложкаў замест шасці. Ёсць і палаты люкс. За год праз нейрахірургічнае аддзяленне праходзіць да тысячы пацыентаў. У асноўным гэта людзі з чэрапна-мазгавымі траўмамі. Дактары тут праводзяць каля 500 аперацый, кожная чацвёртая - высокатэхналагічная. 

Пацыентаў перавялі ўжо ў новыя палаты. Далей рамонт пачнецца ў таракальным аддзяленні, дзе лечаць захворванні лёгкіх.