У Брэсцкай абласной бальніцы аддзяленне трансплантацыі адсвяткавала ўваходзіны

20 февраля 2018

Уласных плошчаў яно чакала 7 гадоў - у паўтара раза павялічана колькасць месцаў для пацыентаў. Зараз хворыя будуць знаходзіцца ў камфортных палатах, з'явіліся і прасторныя працэдурныя кабінеты. Дарэчы, першае рэгіянальнае аддзяленне трансплантацыі было адкрыта менавіта ў Брэсце. Штогод тут выконваюць каля паўсотні перасадак нырак. Назіраюцца 260 пацыентаў. Таксама асвоены аперацыі па трансплантацыі печані, сэрца, лёгкіх, рагавіцы вока.

Сёлета ў цэнтральнай бальніцы рэгіёна плануецца абнавіць яшчэ 2 аддзяленні: сківічна-тварнай хірургіі і фізіятэрапіі. Таксама ў Брэсце будзе пабудаваны новы бальнічны комплекс у Зарэчным мікрараёне, які зараз на стадыі праектавання.