У Брэсцкай абласной бібліятэцы з'явілася Брэсцкая біблія

26 мая 2014
У фондах Брэсцкай абласной бібліятэкі з'явіўся няпоўны экзэмпляр Брэсцкай бібліі - найбуйнейшага друкаванага выдання XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўским. Зараз рарытэтны фаліянт вывучаюць кнігазнаўцы і гісторыкі. Фрагмент арыгінала набылі ў кніжным салоне Мінска. Гэты экзэмпляр добра захаваўся. Хутчэй за ўсё, знаходзіўся ў прыватнай калекцыі ў Еўропе.

Ала Мяснянкіна, намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага: Хутчэй за ўсё, гэты экзэмпляр, згодна з заключэннем спецыялістаў, сфарміраваны ў гэтым выглядзе ў канцы XVIII - пачатку XX стагоддзя. І вокладка - гэта не вокладка бібліі, а вокладка, зробленая гаспадаром гэтага кавалка кнігі. Для нас яна ўяўляе вялізную каштоўнасць. Я бы сказала, што вяртанне сапраўднага экзэмпляра Брэсцкай бібліі - гэта з разраду вяртання арыгінала крыжа Еўфрасінні Полацкай.
У Беларусі гэта ўжо другі экзэмпляр Берасцейскай бібліі. Першы захоўваецца ў фондах навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Усяго ж у свеце вядома 120 экзэмпляраў гэтага выдання.