У Брэсцкай вобласці завяршылася ваеннае вучэнне "Пошук-2019"

18 октября 2019
У сумесных манеўрах прынялі ўдзел каля дзвюх  тысяч вайскоўцаў падраздзяленняў разведкі краін - удзельніц АДКБ, а таксама  ўпершыню былі задзейнічаныя супрацоўнікі МУС і МНС. Маштабныя баявыя дзеянні разгарнуліся на чатырох  беларускіх палігонах. З баявых палёў - сюжэт Аляксандра Камовіча. 

Па задуме вучэння, на працягу чатырох дзён разведвальныя групы здабывалі звесткі  аб незаконных узброеных фарміраваннях. Штурм горада, гэта,  па-сутнасці,  фінал манеўраў. Баевікі аселі ў дамах, каб выбіць іх адтуль, да справы далучаецца беларускі дэсант.

У вучэнні пошук прынялі ўдзел  самыя перадавыя падраздзяленні ўзброеных сіл розных краін, таму і задачы перад імі ставіліся самыя адказныя. Што характэрна, сёлета ў манеўрах паўдзельнічалі падраздзяленні і іншых сілавых ведамстваў Беларусі - Унутраных войскаў МУС, а таксама ратавальнікі. Да прыкладу, неабходна было правесці так званую дэтаксікацыю раёна, які тэрарысты атруцілі ядам.

Амаль дзве тысячы вайскоўцаў і звыш 250 адзінак тэхнікі з шасці краін. Паводле слоў ваеннага кіраўніцтва, любое вучэнне, трэніроўка, выкарыстанне тэхнікі - гэта жыццёвая неабходнасць для ўзброеных сіл. А наладзіць суладную працу дапамагае агульная гісторыя і адзіная мова. 

Адзначым, што этап "Пошук-2019" праводзіўся на чатырох палігонах Беларусі ў рамках сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое брацтва". Паралельна ў Расіі завяршылася вучэнне "Узаемадзеянне". А завяршыцца цыкл манеўраў этапам "Непарушнае брацтва" з удзелам міратворчага кантынгенту краін АДКБ.