У Брэсцкай вобласці завяршылася спецыяльнае вучэнне "Пошук-2019"

18 октября 2019
Знайсці і знішчыць умоўнага праціўніка  атрымалася,  дзякуючы звесткам  разведчыкаў: на палігоне ў Брэсцкай вобласці завяршылася спецыяльнае вучэнне "Пошук-2019". У ім прынялі ўдзел вайскоўцы Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана і аператыўнай групы Аб'яднанага штаба АДКБ. Усяго было задзейнічана каля дзвюх тысяч вайскоўцаў і 250 адзінак тэхнікі. Галоўная задача манеўраў - выяўленне і знішчэнне незаконных  узброеных фарміраванняў. Паводле слоў  міністра абароны Беларусі, вайскоўцы выканалі ўсе пастаўленыя задачы.

Спецыяльнае вучэнне праводзілася на чатырох палігонах Беларусі - у рамках сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое брацтва - 2019". З рук беларускіх вайскоўцаў пераходзячы Кубак атрымалі калегі з Арменіі - менавіта там пройдуць сумесныя манеўры ў наступным годзе.