У Брэсцкай вобласці забаранілі выходзіць на лёд

6 февраля 2019

Справа ў тым, што зараз таўшчыня лёду нераўнамерная, асабліва ля берагоў. Нагадаем, што небяспечная адзнака - пласт меней за 7 сантыметраў. Беларускія сіноптыкі прагназуюць няўстойлівае надвор'е і тэмпературныя перапады. Для прадухілення надзвычайных здарэнняў на рэках і азёрах праводзяць спецыяльныя рэйды.

У Брэсце правілы паводзін на лёдзе нагадваюць наведвальнікам вяслярнага канала і ракі Мухавец. Летась на вадаёмах рэгіёна выратаваныя 38 чалавек.