У Брэсцкай вобласці выпала траціна дэкаднай нормы ападкаў

8 февраля 2017

З-за снежных намецяў у горадзе над Бугам зніжаны хуткасны рэжым. На расчыстцы вуліц задзейнічана каля 70 адзінак тэхнікі і больш за 600 дворнікаў. Такі маштабны снегапад у Брэсце назіраецца ўпершыню за апошнія некалькі гадоў.

Камунальныя службы заклікаюць брэстаўчан не паркаваць машыны на праезнай частцы, каб не перашкаджаць расчыстцы вуліц. Як паведамляюць сіноптыкі, слабая завея чакаецца і ў найбліжэйшыя суткі.