У Брэсцкай вобласці з'явіўся яшчэ адзін дом сямейнага тыпу

16 октября 2017

Катэдж пабудаваны ў цэнтры Маларыты, недалёка ад школы. Навасёламі сталі 10 чалавек. Гэта бацькі-выхавальнікі Пётр і Валянціна Лямачка і 8 дзяцей, сярод якіх сіроты. Каб стаць прафесійнымі бацькамі, Лямачкі прайшлі строгі адбор.

Валянціна і Пётр Лямачка, бацькі-выхавальнікі: "У нас дзве дачкі. І нам увесь час жадалася мець сына. І вось пашчасціла. 8 гадоў назад да нас прыйшоў Дзімка. Зараз яму ўжо хутка 18. І так захацелася зноў быць у кветачках. І нам пашанцавала, пабудавалі гэты дом".

Сёння ў Брэсцкай вобласці - больш за 45 дамоў сямейнага тыпу. У наступным годзе ўзвядзенне такіх катэджаў прадоўжыцца.