У Брэсцкай вобласці вызначаны тры асноўныя пункты пропуску для гасцей чэмпіянату свету па хакеі

9 апреля 2014

У Брэсцкай вобласці вызначаны тры асноўныя пункты пропуску, якія прымуць гасцей да чэмпіянату свету па хакеі. У польскім кірунку - Варшаўскі мост і Дамачава, з украінскага боку - Макраны. Там ужо з'явіліся спецыяльныя каналы для афармлення балельшчыкаў. На адведзеных палосах - лагатып маючага адбыцца чэмпіянату. Супрацоўнікі пагранічнай і мытнай службаў гатовыя да зносін з замежнымі гасцямі. Падабраны склад, які ведае замежныя мовы.


Алена Ажгірэвіч, выконваючы абавязкі намесніка начальніка Брэсцкай мытні: Падчас сустрэч з мытнымі і пагранічнымі службамі Рэспублікі Польшча і Украіны была дасягнута дамоўленасць наконт выдзялення адпаведных калідораў на сумежным боку. Распрацаваны спецыяльны парадак па паскораным выпуску транспартных сродкаў на замежнай рэгістрацыі, што дазволіць мінімізаваць час руху праз пункты пропуску.


Аляксандр Кіслоў, начальнік прэс-службы Брэсцкай пагранічнай групы: Для бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь балельшчыкам дастаткова будзе прад'явіць білет на чэмпіянат і мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу. Акрамя таго, будуць актыўна прыцягвацца і валанцёры. Гэта маладыя людзі - студэнты ВНУ горада Брэста з веданнем замежных моў для запаўнення міграцыйных карт і іншых дакументаў, неабходных пры перасячэнні мяжы.


Як мяркуецца, на афармленне аднаго аўтамабіля спатрэбіцца каля пяці хвілін. Турыстам, якія накіроўваюцца на чэмпіянат свету па хакеі, будуць уручаныя спецыяльныя напамінкі на чатырох мовах (рускай, англійскай, нямецкай і французскай). У іх - правілы перамяшчэння тавараў праз мяжу Мытнага саюза. Для хуткага і зручнага азнаямлення з гэтай інфармацыяй распрацаваная спецыяльная QR-візітоўка, якую таксама можна будзе атрымаць у пунктах пропуску.