У Брэсцкай вобласці без электрычнасці дагэтуль застаюцца 12 вёсак

24 сентября 2018

Магутны цыклон прыйшоў у Беларусь. У Брэсцкай вобласці праз моцны вецер без электрычнасці дагэтуль застаюцца 12 вёсак. Тыдзень пачаўся з працяглых ліўняў па ўсёй краіне. Парывы ветру могуць дасягаць 27 метраў за секунду. У ночы ўжо чакаюцца замаразкі. Дзённы максімум - усяго 17 градусаў.