У Беларусі адзначаюць Дзень танкіста. У Брэсцкай крэпасці выставілі баявыя машыны Першай і Другой сусветнай войнаў. Дакладныя копіі танкаў размясцілі ў вітрынах Мастацкага музея. Маштаб экспанатаў - 1 к 35. Многія з мадэляў сапраўдныя творы мастацтва. Акрамя танкаў можна ўбачыць цэлыя ваенныя сюжэты. Самая маштабная дыярама прысвечана бою ля Цярэспальскіх варот. Аўтары прапрацавалі драбнюткія дэталі: бітую цэглу, усплёскі вады і нават твары салдат. На амаль ювелірную работу спатрэбілася паўгода. Цікава, што макет паставілі ў гістарычным месцы: музей знаходзіцца за некалькі дзясяткаў метраў ад тых самых Цярэспальскіх варот, дзе і здарыўся легендарны бой.
Пасля выставы дыярама "Бой ля Цярэспальскіх варот" застанецца ў Брэсцкай крэпасці. Аўтары вырашылі яе падарыць мемарыяльнаму комплексу.
У Брэсце дакладныя копіі танкаў размясцілі ў вітрынах Мастацкага музея
13 сентября 2020













