У Брэсцкай крэпасці выяўленыя астанкі салдата

6 мая 2013

Амаль 70 гадоў прайшло з дня заканчэння той страшнай вайны, аднак яе водгаласы  дагэтуль даюць аб сабе знаць.  Легендарныя сцены Брэсцкай крэпасці ўсё яшчэ здзіўляюць археолагаў сваімі адкрыццямі. Падчас будаўніцтва моста з горада ў Брэсцкую цытадэль выпадкова былі выяўленыя астанкі салдата, які загінуў падчас вайны.


 


Хто выявіў знаходку, і які яе далейшы лёс? - цікавілася Вікторыя Патоня.


 


Брастаўчанін Юрый Грудовік пра Брэсцкую крэпасць ведае не менш за гісторыкаў. Удзельнічаў не ў адных археалагічных раскопках. За лічаныя дні да свята Перамогі Юрый і не думаў, што натыкнецца на незвычайную знаходку.


Юрый Грудовік, жыхар г. Брэста: Вырашылі даведацца, як вядуцца работы па будаўніцтве моста ў Брэсцкую крэпасць. Зусім выпадкова павярнулі галовы ў тым кірунку і ўбачылі, што нешта бялее. Аказалася, што  чалавечы чэрап.


 


У той жа дзень на месца знаходкі прыехалі пошукавікі. Акрамя касцявых астанкаў загінуўшага салдата ў крапасным вале, што абваліўся,  былі знойдзеныя і фрагменты амуніцыі.


Валерый Сіжук, ваенны камісар Брэсцкага гарадскога ваеннага камісарыята: Сумненняў у тым, што гэта абаронца Брэсцкай крэпасці няма. Пры ім былі знойдзеныя штык і стрэляныя гільзы,  фільтр процівагаза. Быў знойдзены медальён абаронца. На жаль, ён пусты, без вечка. Усталяваць імя будзе складана.


 


Пошукавікі спадзяюцца, што сітуацыя праясніцца, калі ўдасца знайсці асабістыя рэчы салдата:  лыжку, кацялок або  фляжку.


 


 


Зараз будаўніцтва моста прыпынена. У прыярытэце  пошукавыя работы. Бо не выключана, што на гэтым месцы могуць знаходзіцца астанкі іншых загінуўшых салдат.


 


Рыгор Бысюк, дырэктар мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой: Вядома, яшчэ не ўсе абаронцы Брэсцкай крэпасці знайшлі сваё месца пад плітамі мемарыяла.  І гэтае сведчанне таго, што трэба шукаць і пахаваць астанкі абаронцаў.


 


Пошукавыя работы на месцы ўмацавання, што абвалілася,  працягваюцца. А пакуль легендарныя сцены Брэсцкай цытадэлі захоўваюць у таямніцы яшчэ шмат фактаў мужнасці і гераізму яе абаронцаў. Напярэдадні 9 Мая на легендарную зямлю брэсцкага ўмацавання з'едуцца сотні турыстаў з розных куткоў зямнога шара, каб яшчэ раз ушанаваць памяць загінуўшых герояў. У канцы мая першых гасцей прыме і востраў Пагранічны.