У Брэсцкай крэпасці-героі адкрыўся трэці працоўны семестр для студэнцкіх атрадаў з Беларусі

3 мая 2019

Сёння ў комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" адкрыўся трэці працоўны семестр для 400 байцоў, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Ганаровыя госці і ветэраны руху ўручылі камандзірам абласных штабоў студатрадаў БРСМ сімвалічныя працоўныя пуцёўкі  для працы на сацыяльна значных аб'ектах у 2019. Сёлета працоўны семестр прысвечаны 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівую ўвагу на цырымоніі надалі акцыі "Беларусь памятае".

Аляксандр Давыдоўскі,  студэнт гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка:  "Акцыя "Беларусь памятае" вельмі важная наогул для кожнага грамадзяніна нашай краіны, каб падзяліцца гісторыяй сваёй сям'і  аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Зараз я стаю  з партрэтам у руках Батава Паўла Іванавіча, генерала, Героя Савецкага Саюза, які вызваляў мой родны горад Лоеў".

Алег Дзікун, другі сакратар ЦК БРСМ: "Гэты год для нас - гэта год студэнцкіх атрадаў. Мы робім упор на ідэалогію гэтага руху. Мы жадаем, каб кожны малады чалавек, які прымае ўдзел у дзейнасці атрадаў, разумеў, што такое байцоўка, разумеў, што студэнцкія атрады - гэта не толькі магчымасць зарабіць грошы, але і знайсці надзейных і верных таварышаў, а, можа быць, і стварыць сям'ю".

Сёння студатрадаўцы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю Брэсцкай крэпасці-героя. У гонар вызвалення Беларусі з'явілася алея з 75 хвойных дрэў.