У Брэсцкім рэгіёне за два дні выпала дэкадная норма ападкаў

17 декабря 2018

На Беларусь абрушыліся снегапады. Толькі ў Брэсцкім рэгіёне за два дні выпала дэкадная норма ападкаў. Асабліва снежна ў Пружанах, Івацэвічах і Драгічыне. Гурбы намяло і ў самім абласным цэнтры. Надвор'е ўплывае на бачнасць на дарогах і стан пакрыцця, таму вадзіцелям і пешаходам рэкамендуюць быць уважлівымі. Моцны мокры снег суткі ішоў у Гродне.

Сёння з раніцы мяце і ў Мінску. Паводле слоў сіноптыкаў, з сярэдзіны тыдня ападкаў будзе трохі, а маразы ўзмоцняцца. У ноч на чацвер - месцамі да мінус 18. У выхадныя зноў пойдзе снег, мароз саслабне.