У Брэсцкім, Маларыцкім і Кобрынскім раёнах уначы прайшоў магутны ўраган

7 июля 2020
Наступствы разгулу стыхіі  ліквідуюць на поўдні Беларусі. У Брэсцкім, Маларыцкім і Кобрынскім раёнах уначы прайшоў магутны ўраган. Вецер ламаў дрэвы і зрываў дахі з  дамоў. Пацярпелі больш  за 30 населеных пунктаў. Аказанне дапамогі  ўскладняюць завалы на дарогах - іх расчышчаюць ратавальнікі. У вёсцы Масевічы абваліўся купал царквы са званіцай. А ў адным з жылых дамоў ураган выбіў шыбу, знёс дах і цагляную сцяну. У гэты момант унутры знаходзіліся дзеці. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Сяргей Машноў, афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Былі абясточаны 34 населеныя пункты ў Брэсцкім, Кобрынскім, Маларыцкім раёнах. У прыватнасці, на нейкі час без святла заставаліся 2 дзіцячыя лагеры. Там падключылі аператыўна. І птушкафабрыка ў Медна працавала на дадатковых сваіх генератарах і генератары МНС".

У многіх вёсках дагэтуль няма святла. На месцы працуюць 26 аварыйных брыгад. Дапамогу ў аднаўленні  дамоў аказваюць і мясцовыя ўлады.