У Брэсце затрымалі падазраванага па факце ўзрыву на мясцовым смеццеперапрацоўчым заводзе

11 февраля 2013

Затрыманы - жыхар Брэста 1964 года нараджэння, раней судзімы за незаконнае захоўванне зброі. Ён растлумачыў, што боепрыпас знайшоў на тэрыторыі, якая ў мінулым належыла ваеннай частцы.

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 26 студзеня падчас выгрузкі цвёрдых бытавых адыходаў. У выніку пацярпелі двое рабочых. Зараз падазраванага адпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе.