У Брэсце выпала больш як 80 працэнтаў месячнай нормы ападкаў

13 июля 2018

Беларускія сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Краіну сёння накрыюць дажджы і навальніцы, па паўднёвым усходзе магчымы град. Пры гэтым будзе горача - да плюс 28.

А напярэдадні ў Брэсце выпала больш як 80% месячнай нормы ападкаў. Лівень суправаджаўся громам, моцнымі парывамі ветру і градам. На дарогах утварыліся заторы. Мінулай ноччу больш за ўсё ападкаў выпала ў Пінску і Валожыне.