У Брэсце сустрэлі першых навагодніх турыстаў абноўленага бязвізавага рэжыму

1 января 2018

У саму ж навагоднюю ноч у Мінску на свет з'явіліся 10 дзетак. Прычым, большасць з іх - хлопчыкі. Зараз у сем'ях гэтых нованароджаных заўсёды будзе два святы ў адзін дзень. Аляксандра Кавеліч павіншавала мам з падвойным святам. Расказвае Аляксандра Кавеліч.

Гэтая ноч для Ксеніі стала ўдвая чароўнай. Сын Дзяніс быццам спецыяльна чакаў Новага года. Чатырохкілаграмовы волат з'явіўся на свет адным першых у 2018-ым і, вядома, стаў самым каштоўным навагоднім падарункам для мамы.

Ксенія Вараб'ёва, мама: "Чакалі 27-29 снежня. Але нам сказалі прыйсці папазней. І вось… Навагодні падарунак. Дзякуй майму мужу за такі цудоўны падарунак. Гэта ўжо другі. Другі сын".

А вось гэты малы, наадварот, спяшаўся ўзрадаваць маму. Таму трохі парушыў навагоднія планы. У радзільню Наталля адправілася пасля бою курантаў. Ужо раніцай нарадзіла сына - ён стаў трэцім дзіцём у сям'і.

Наталля Кісель-Загаранская, мама: "Добра паела, папіла гарбаты на Новы год. І вось з-за гэтага справакавала роды. Планавалася 6-га. Думала, можа, быць пройдзе. Атрымалася першага студзеня, першага месяца ў першы дзень новага года ў панядзелак".

Беларусы імкнуцца памнажаць сямейнае шчасце. Усё часцей мамы вяртаюцца па другое або трэцяе дзіця. Гэтаму спрыяе і пастаяннае абнаўленне радзільных дамоў.

Гэта аддзяленне ў 5 сталічным радзільным доме з'явілася менш як год таму. Тут дапамагаюць тым малым, якія нарадзіліся раней за тэрмін. Раней іх накіроўвалі ў іншыя клінікі. Зараз, дзякуючы вось такому абсталяванню, дзеці хутка растуць і набіраюцца сіл. А галоўнае, знаходзяцца побач са сваімі мамамі і неўзабаве разам адпраўляюцца дахаты.

Дарэчы, 5-ы сталічны радзільны дом можна назваць самым папулярным у Мінску. Толькі летась тут з'явіліся на свет больш як 5 з паловай тысяч нованароджаных. Гэта самы высокі паказчык у горадзе. Пацвердзіла статыстыку і навагодняя ноч - адразу 4 малыя. Яны з'явіліся на свет у першыя гадзіны новага года.

Соф'я Гуль, урач - акушэр-гінеколаг 5-ай гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска: "Роўна ў нуль-нуль вельмі рэдка нараджаюць. Больш праз 2-3 гадзіны. Людзі хочуць пабыць як мага больш з сям'ёй. Правесці час. І бывае, у вельмі такі самы апошні час прыязджаюць у радзільню".

Для навагодніх мам і малых гэтая ноч стала сапраўды асаблівай, 2018-ы яны сустрэлі літаральна з новым шчасцем. З гэтага часу першае студзеня ў гэтых сем'ях - падвойная падстава для вялікага свята.