У Брэсце сустракалі калону рэтрасуперкараў

7 июля 2016

Bentley, Aston, Martin, Rolls-Royce, Porsche, Cadillac … У Брэсце сустракалі калону рэтрасуперкараў. 115 экіпажаў з 20 краін прымаюць удзел у транскантынентальнай гонцы "Пекін - Парыж". Ралі праводзіцца раз на тры гады і гэта самыя буйныя спаборніцтвы старажытных машын на планеце. Кошт такіх аўто, да таго ж на ходзе, - ад 20 тысяч да мільёна еўра. За 36 дзён калона пройдзе 14 тысяч кіламетраў. Самая арыгінальная мадэль - American La France, меркавана 1914 года выпуску. Самы дарослы гоншчык - з Аўстрыі, яму 84 гады. Удзел па-за асноўным залікам прымае і беларуская каманда.

Штодня ўдзельнікі ралі пераадольваюць дыстанцыі да 800 кіламетраў. Фініш запланаваны на 17 ліпеня ў Парыжы.