У Брэсце ўручылі памятныя сертыфікаты

11 октября 2013

У Брэсце памятныя сертыфікаты, сведчанні аб нараджэнні і падарункі ўручылі бацькам, чые малыя нарадзіліся ў Сусветны дзень міру. У вобласці 21 верасня на свет з'явіліся 36 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сем'і брастчан сваім з'яўленнем парадавалі 8 малых. Акцыя Дзіцё міру праводзіцца ўжо шосты год. Арганізуюць яе ЗАГСы і Беларускі фонд міру.


21 верасня ў праваслаўных таксама - нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Паводле слоў арганізатараў акцыі, яны заўважылі тэндэнцыю называць народжаных у гэтую дату дзяўчынак Марыямі. Не стаў выключэннем і цяперашні год.