У Брэсце адраджаюць гарадскі сад, які быў заснаваны ў 1835 годзе

25 октября 2017

У Брэсце адраджаюць гарадскі сад, які быў заснаваны яшчэ ў 1835 годзе. Абноўленай зялёная зона паўстане да тысячагоддзя горада. Тут з'явяцца жвіровыя дарожкі і добраўпарадкаваная тэрыторыя. На незвычайны суботнік па адраджэнні гістарычнага месца прыйшлі шматдзетныя сем'і. Больш як 60 бацькоў самі прапанавалі занесці свой уклад у азеляненне горада і залажылі алею, каб у спадчыну будучым пакаленням дастаўся выдатны сад.

У старым садзе высадзілі маладыя елкі, ціс, платаны. Гэтыя дрэвы павінны, на думку архітэктара, надаць прымежнаму гораду паўднёвы каларыт. Якім атрымаецца сад, пакажа час.