У знак павагі да ідэй салідарнасці, справядлівасці і раўнапраўя ў грамадстве ветэраны і прадстаўнікі кампартыі ўсклалі кветкі да помніка Леніну і ў Брэсце. Удзельнікі мітынгу перакананыя: ідэі рэвалюцыі 1917 года застаюцца актуальнымі і сёння. Уласна, таму беларусы адны з нешматлікіх на постсавецкай прасторы, хто аддае даніну павагі гэтай гістарычнай даце.














