Тут змогуць размясціць 350 малых. Ужо сфарміраваныя 19 груп, у тым ліку для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У трохпавярховым будынку ўладкаваныя гульнявыя пакоі, музычна-харэаграфічныя і спартыўныя залы. Таксама ёсць 20 тэматычных кабінетаў для гарманічнага развіцця дашкольнікаў - гэта камп'ютарны клас і для заняткаў робататэхнікай, выяўленчая студыя, сэнсарны пакой, кабінет АБЖ з інтэрактыўнымі дошкамі. А таксама пляцоўкі на адкрытым паветры.
Таццяна Гнацюк, загадчыца дзіцячага сада № 7 г. Брэста:"Наш дзіцячы сад складаецца з 19 груп. 15 груп - звычайныя групы нашых дзетак, 4 групы - гэта спецгрупы. 3 групы, у якіх будуць выхоўвацца дзеці з цяжкімі парушэннямі мовы і 1 - з асаблівасцямі рухальнага апарата. Вы заўважылі, што ў нас створаныя ўсе ўмовы, пандусы, цалкам абсталявана безбар'ернае асяроддзе".
Ірына Лук'яновіч, мама, музычны кіраўнік дзіцячага сада № 7 г. Брэста: "Мы як раз жывём насупраць садка. З вокнаў бачылі, як ён будуецца, чакалі гэтага моманту. Вядома, хвалююча было, возьмуць нас ці не возьмуць, таму што раён шматдзетных у асноўным. І мы трапілі сюды. Вельмі задаволеныя! Я сюды ўладкавалася музычным кіраўніком і ўмовы проста цудоўныя!"
Побач з дзіцячым садам таксама будуюць школу з асобным блокам пачатковых класаў на паўтары тысячы вучняў. Яе адкрыццё плануецца праз год.













