У Брэсце ў двух дзіцячых дамах сямейнага тыпу адсвяткавалі ўваходзіны

20 января 2019

У Брэсце на вуліцы Высокаўскай адразу ў двух дзіцячых дамах сямейнага тыпу адсвяткавалі ўваходзіны. Катэджы пабудаваныя па тыпавым праекце і размешчаны па суседстве - за некалькі крокаў адзін ад аднаго. У адным з прасторных апартаментаў пражывае сям'я Місіюк. У Альберта і Вольгі двое сваіх дзяцей, а таксама шасцёра хлопчыкаў і дзяўчынак у статусе сірот. Бацькі-выхавальнікі прызнаюцца, што свой выбар зрабілі свядома. Вольга па адукацыі псіхолаг, яна нават распрацавала ўласную методыку навучання дзяцей з ДЦП. Але ў дадзеным выпадку, гаворыць, самы лепшы спосаб знайсці агульную мову з дзецьмі - гэта любоў.

Катэджы прасторныя - на два паверхі і з шасцю пакоямі. Навасёлы толькі ўдыхаюць у іх жыццё. Раство святкавалі тут.

Вера Місяйчук - прафесійная мама. Дзве дарослыя дачкі выраслі і нават ужо падарылі ўнукаў. Імкненне дапамагаць дзецям адобрылі на сямейным савеце. У гэтым доме выхоўваюцца тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі. Самай маленькай - Сняжане - усяго 9 месяцаў.

Колькасць дамоў сямейнага тыпу (як альтэрнатыва інтэрнатам) у рэгіёне павялічваецца. Сёлета плануецца пабудаваць яшчэ 4 такія катэджы для выхавання дзяцей.