У Брэсце будаўнікі раскапалі старажытную брусчатку

26 июля 2013

У Брэсце падчас рамонтных прац будаўнікі раскапалі старажытную брусчатку. Маставую з камянёў розных памераў і захаванасці выявілі каля будынка чыгуначнага вакзала, калі знялі пласт асфальта. Доўгі час гэта месца служыла стаянкай для аўтамабіляў, зараз тут вядзецца рэканструкцыя. Спецыялісты лічаць, што маставая была вымашчана ў пачатку мінулага стагоддзя да вайны. Фактычна ў Брэсце гэта адзіная аўтэнтычная плошча і ў гэтым гістарычная каштоўнасць знаходкі. Аднак, што будзе з брусчаткай далей, незразумела.


Сёння транспартныя нагрузкі на брусчатку значна павялічыліся. Спецыялісты вывучаюць, якія тэхнічныя характарыстыкі будуць пасільныя пакрыццю, каб захаваць старажытную маставую, хоць бы часткова.