У Брэсце стартаваў міжнародны аўтапрабег

27 августа 2013

14 гарадоў, амаль 5 з паловай тысяч кіламетраў. Міжнародны аўтапрабег Заходняя Еўропа - Заходні Кітай стартаваў сёння ў Брэсце. Яго ўдзельнікі - прадстаўнікі дарожных арганізацый краін мытнай тройкі. У гэтыя хвіліны аўтамарафонцы ўжо ў сталіцы Беларусі.



На старце, ля міжнароднага пункта пропуску Казловічы, у вялікае падарожжа ўдзельнікаў аўтапрабегу праводзіла Вікторыя Патоня.


Старт у Брэсце - сімвалічны, горад - заходнія вароты Мытнага саюза. Краіны тройкі плануюць павялічыць транзітны патэнцыял з Захаду на Усход і наадварот. Для гэтага неабходна ўдасканаліць дарогі і інфраструктуру ўздоўж асноўных трас.


Буры Карымаў, кіраўнік сакратарыята Міжурадавага савета дарожнікаў: Паглядзім, які стан гэтай міжнароднай дарогі. Які стан дарог у Беларусі, у Расійскай Федэрацыі, у Казахстане. Вывучаем вопыт адзін аднаго. Дзе лепшы сэрвіс, дзе лепшы стан, дзе лепш вырашаныя пытанні з адпачынкам людзей, дзе менш бар'ераў.



Алена Кашэўская, начальнік упраўлення сакратарыята Міжурадавага савета дарожнікаў: У нас шмат гістарычных месцаў, якія мы наведаем, паклонімся. Гэта значыць, гэтая яшчэ і такая культурная падзея ў жыцці дарожнікаў.


Да гэтага аўтапрабегу дарожнікі трох краін рыхтаваліся больш за год.


За 12 дзён яны пераадолеюць адлегласць амаль 5 з паловай тысяч кіламетраў. Маршрут пралягае праз 14 гарадоў. З Брэста праз Мінск калона пройдзе па тэрыторыі Расіі, потым Казахстана і да мяжы з Кітаем.


Маршрут, дарогамі якога і праедуць удзельнікі аўтапрабегу, частка так званага Шаўковага шляху з Усходу на Захад. Гаворка ідзе аб стварэнні найбуйнейшага транспартнага транзітнага калідора, каб турысты і грузаперавозчыкі маглі хутка і бесперашкодна пераадольваць адлегласці.



Сатжан Аблаліеў, намеснік старшыні камітэта аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Казахстана: Працягласць калідора па рэспубліцы Казахстан - 2800 км. У 2009 годзе мы далі старт гэтаму праекту. На сённяшні дзень каля 75% калідора ўжо зноў адбудавана.


Частка шляху па Беларусі - самая працяглая траса - М1-Е30. Інтэнсіўнасць руху на пэўных участках дасягае каля 6 тысяч аўтамабіляў за суткі. 30% складае грузапаток. Удзельнікі аўтапрабегу ўбачаць, як працуе нядаўна запушчаная сістэма аплаты дарог.


У складзе аўтакалоны і спецыяльная тэхніка. Такія вось перасовачныя дарожна-дыягнастычныя лабараторыі, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу праводзіць даследаванні стану дарог і выяўляць слабыя месцы дарожнага палатна.


Памеры, трываласць, счапленне аўтадарогі, ацэнка роўнасці… Хадавая лабараторыя адкрывае новыя магчымасці вывучаць стан дарог.


Ужо заўтра ўдзельнікі аўтапрабегу працягнуць падарожжа па дарогах Расіі. Завершыцца маштабны аўтамарафон 7 верасня.