У Брэсце сёння адбудзецца карнавальнае шоу

7 сентября 2019

Асабліва відовішчным абяцае стаць карнавальнае шэсце. Чакаецца, што маштабнае шоу збярэ больш за тры тысячы чалавек. І гэта толькі ўдзельнікі паказу - як аматарскія, так і прафесійныя калектывы. Берасцейскі карнавал ужо стаў візітнай карткай горада і праходзіць  чацвёрты раз, але ўпершыню сёлета стане яшчэ і міжнародным. У ім прымуць удзел госці з Расіі, Польшчы, Казахстана і Малдовы. 

Сам паказ будзе складацца з 25 блокаў. У кожнага свая канцэпцыя і тэматыка. Карнавал стартуе ў 15:00 і прадоўжыцца каля дзвюх гадзін. Кульмінацыяй свята стане тэатралізаванае шоу - у ім будзе адлюстравана тысячагадовая гісторыя Брэста.