У Брэсце сёння прайшоў фестываль патрыятычнай песні

27 июля 2019

Аб Перамозе і вайне спявалі ў гістарычным месцы - армейскім клубе Брэсцкай крэпасці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай у ім праходзілі канцэрты. Конкурс "Цытадэль.Бай" сабраў 14 выканаўцаў з розных куткоў краіны і аб'яднаў артыстаў розных кірункаў і ўзростаў. Малодшаму ўдзельніку 12 гадоў, а старэйшаму - 82. 

Таксама гасцей  і ўдзельнікаў конкурсу чакала салдацкая каша: палявую кухню разгарнулі проста  ў цытадэлі. Фестываль патрыятычнай песні стаў адным з першых урачыстасцяў да Дня горада. У нядзелю Брэст адзначыць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.