У Брэсце сёння на прыём да губернатара запрасілі шматдзетных маці

14 октября 2014
Шасцярым з іх уручылі ганаровы Ордэн маці. У іх сем'ях выхоўваецца пяць і больш дзяцей. На прыёме былі і работнікі медыцыны, сацыяльнай сферы, сельскай гаспадаркі, выхавальнікі. Сярод іх і шматдзетная маці Анжэла Лысая. Яна з сям'ёй выйшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу Сям'я года - 2014. Дарэчы, Брэсцкая вобласць - лідар сярод рэгіёнаў краіны па нараджальнасці і колькасці шматдзетных сем'яў - іх амаль 16 тысяч.

Усяго ў Брэсцкай вобласці за 18 гадоў існавання ганаровай узнагароды ўдастоены амаль 2 з паловай тысячы жанчын, г.з., кожная другая маці ад усіх узнагароджаных шматдзетных мам краіны.