У Брэсце з лютага аплаціць праезд у грамадскім транспарце можна мабільным дадаткам Tix

6 февраля 2018

У Брэсце з лютага аплаціць праезд у грамадскім транспарце можна з дапамогай смартфона. Для гэтага трэба запампаваць спецыяльны мабільны дадатак Tix, які звязаны з банкаўскай картай пасажыра. Пакуль сістэма працуе ў аўтобусах на двух гарадскіх маршрутах пад нумарамі 7 і 16. Аплаціць білет таксама можна загадзя. Пасля чаго досыць паднесці яго да QR-коду ў салоне аўтобуса.

Аляксей Байдук, сістэмны праграміст прадпрыемства "Брэстгартранс": "Для таго каб аплаціць праезд электронным білетам, неабходна пры дапамозе дадатка ўвайсці ў транспарт, і дадаткам адразу вызначаецца нумар аўтобуса. Прапаноўваецца аплаціць білет. Пры націску на кнопачку "аплаціць" у вас з'яўляецца электронны білет, напісана "аплачана".

Паэтапна сістэму электронных білетаў плануюць запусціць на ўсіх маршрутах грамадскага транспарту горада, уключаючы тралейбусы. У той жа час традыцыйны спосаб аплаты праезду талонам ніхто не адмяняе.