У Брэсце прайшла акцыя У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў

15 октября 2013
Напярэдадні краіна адзначыла Дзень маці. У Брэсце на свята незвычайную акцыю правяла моладзь грамадскага аб'яднання У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Хлопцы і дзяўчаты выступаюць супраць абортаў. Напярэдадні яны зазірнулі з падарункамі ў сем'і, дзе жанчыны зрабілі выбар у карысць дзіцяці і адчулі шчасце мацярынства.

Дабрачынная арганізацыя аказвае не толькі псіхалагічную падтрымку маці, але і матэрыяльную. Купляе каляскі, дзіцячае харчаванне, адзенне. А для некаторых нованароджаных маладыя людзі нават сталі хроснымі бацькамі.