У Брэсце прайшоў патрыятычны заезд на байдарках "За мір"

11 сентября 2020
Беларускі дзяржаўны флаг разгарнулі над ракой Мухавец у Брэсце. Там адбыўся патрыятычны заезд на байдарках. За вёслы ўзяліся юныя спартсмены - навучэнцы школ алімпійскага рэзерву. Рака перасякае цэнтр горада. Таму маршрут прайшоў па маляўнічых месцах, уздоўж абноўленай набярэжнай. За апошні год яна змянілася. Яе падоўжылі на некалькі кіламетраў, пабудавалі новыя спускі, пешаходныя дарожкі, дзіцячыя гарадкі, паставілі новыя лавачкі, асвятленне і арт-аб'екты. Патрыятычны заезд назвалі "За мір". І яго мэта - паказаць, што спартсмены за мірную Беларусь. Усяго ў заездзе ўдзельнічалі больш як 30 спартсменаў. Іх шлях склаў тры кіламетры. Фінішавалі ля сцен Брэсцкай крэпасці.