У Брэсце прадставілі новага начальніка інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па Брэсцкай вобласці

7 сентября 2018

Новага начальніка інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па Брэсцкай вобласці прадставілі ў горадзе над Бугам. Таксама тут прайшла сустрэча дзяржсакратара Савета бяспекі з губернатарам Брэсцкай вобласці Анатолем Лісам. Абмеркавалі стан спраў у рэгіёне і планы на перспектыву. У абласной інспекцыі - уваходзіны: яна пераехала ў адрамантаваны будынак былой лодачнай станцыі. Месца выбрана паблізу ад ракі Мухавец, каб за лічаныя хвіліны спусціць катар на ваду і адправіцца ў рэйд. Як адзначыў Станіслаў Зась, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы мяняюцца і падыходы ў працы дзяржінспекцыі: рэагаваць трэба на любое правапарушэнне, але працу арганізоўваць менавіта там, дзе магчыма шкода для нашых прыродных багаццяў, эканомікі, краіны ў цэлым. Таксама, паводле слоў Станіслава Зася, сёлета праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў па фактах правапарушэнняў і сярод супрацоўнікаў дзяржінспекцыі.

Такая ўвага да Брэсцкага рэгіёна невыпадковая: менавіта тут знаходзіцца жамчужына беларускай прыроды - Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Змагацца з браканьерамі дапамагаюць сучасныя тэхнічныя сродкі. З пачатку года толькі ў Брэсцкай вобласці ўзбуджана 30 крымінальных спраў па факце браканьерства.