У Брэсце з'явіцца першы рэгіянальны цэнтр па перасадцы печані

6 апреля 2013

Пра гэта журналістам заявіў галоўны пазаштатны трансплантолаг  міністэрства аховы здароўя Беларусі Алег Румо. Паводле яго слоў, першыя рэгіянальныя аперацыі могуць быць зробленыя ўжо ў канцы года. У далейшым у Брэсцкім рэгіёне яны будуць ажыццяўляцца стала, гэта значыць, за год павінна быць выканана не меней як 20 трансплантацый.  Зараз у лісце чакання на перасадку печані стаяць 78 чалавек.


Першая аперацыя ў Беларусі па перасадцы печані была зробленая роўна пяць гадоў таму. За гэты час выканана 180 трансплантацый.